Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымае тры кітайскія прэміі
![Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымае тры кітайскія прэміі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1298789782ria700.jpg.webp?itok=ot51ItZF)
Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымае тры кітайскія прэміі — Шанхайскага і Пекінскага кніжных кірмашоў і прэмію Вэньцзінь, якая лічыцца найважнейшай літаратурнай узнагародай у Кітаі. Нобелеўская лаўрэатка знаходзіцца ў КНР з дзесяцідзённым візітам. Алексіевіч стане госцяй двух кніжных кірмашоў, дзе будуць прэзентавацца пераклады яе кніг на кітайскую мову. Таксама запланаваныя сустрэчы з кітайскімі пісьменнікамі і крытыкамі, інтэрв'ю для тэлебачання і прэсы, інфармуе Радыё Свабода.
Вядома, што на 20 жніўня запланаваная сустрэча Святланы Алексіевіч з кітайскім пісьменнікам Мо Янем, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі 2012 года. 26 і 27 жніўня пісьменніца сустрэнецца з міжнародна прызнанымі кітайскімі пісьменнікамі Янь Лянькэ, Юй Хуа і Лян Хун.
![Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымае тры кітайскія прэміі](/sites/default/files/paragraphs/image/6318959a-9fa2-4e2c-af4e-cfad8340f53aw987r1s.jpg)