Беларуская праваслаўная царква ўнесла прапановы па змене Канстытуцыі

Беларуская праваслаўная царква ўнесла прапановы па змене Канстытуцыі

Беларуская праваслаўная царква выступіла са сваімі прапановамі па зменах у Канстытуцыю. Пра гэта мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, распавёў у эфіры тэлеканала АНТ.

Мітрапаліт сказаў, што прапановы датычаць сацыяльнай сферы: "Гэта і замацаванне ў Канстытуцыі паняцця аб шлюбе з улікам хрысціянскай традыцыі, традыцыі беларускага народа. Гэта і замацаванне пэўных сацыяльных пытанняў, якія павінны быць пазначаныя: клопат пра падрастаючае пакаленне, пра людзей нямоглых, пажылых"

Акрамя таго, БПЦ выступіла з прапановамі патрыятычным выхаванні і духоўным складніку ў выхаванні моладзі. 

Па словах Веніяміна, калі прапановы БПЦ падтрымаюць, то ў Канстытуцыі асобным пунктам будзе рэкамендавана праводзіць курсы, "якія спрыяюць менавіта духоўнаму развіццю асобы на традыцыях беларускага народа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі