Беларускі футбаліст Раман Васілюк завяршыў кар'еру гульца

Беларускі футбаліст Раман Васілюк завяршыў кар'еру гульца

Вядомы беларускі футбаліст Раман Васілюк завяршыў кар'еру гульца. У 40 гадоў. Як інфармуе прэс-служба брэсцкіх дынамаўцаў, Васілюк працягне працаваць у скаўцкай службе клуба, будзе займацца пошукам гульцоў — і для асноўнага складу, і для Акадэміі "Дынама".

Сваю кар'еру Васілюк пачаў у 1996-м у брэсцкім "Дынама". У ім яе і закончыў. У складзе каманды ў 240 матчах ён забіў 96 галоў. Таксама ён паспеў пагуляць за "Славію", мінскае "Дынама", БАТЭ, "Гомель", "Мінск", "Нёман", маскоўскі "Спартак" і "Хапаэль" (Тэль-Авіў). Васілюк выступаў і за нацыянальную зборную Беларусі, у 24 гульнях забіў 10 галоў (прычым 4 — у адным матчы).

Агулам на вышэйшым узроўні Раман Васілюк правёў 595 паядынкаў, забіў 258 галоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі