Беларускі футбаліст Віталь Лісаковіч расказаў расійскаму выданню пра сваю мару

Беларускі футбаліст Віталь Лісаковіч расказаў расійскаму выданню пра сваю мару

Беларускі футбаліст казанскага "Рубіна" 23-гадовы Віталь Лісаковіч расказаў расійскаму выданню "Спорт-экспресс" пра свой лёс і мару. Пасля заканчэння кар'еры ён хоча вярнуцца ва Узду і адкрыць там сваю футбольную школу. "Вельмі люблю свой горад і хацеў бы дапамагчы мясцовым дзецям, — кажа Лісаковіч. — ...Бо сам прайшоў праз гэта і разумею, наколькі цяжка выбіцца ў людзі з маленькага гарадка". А пакуль ва Уздзе "трэнераў няма, школы няма, нічога няма", — працягвае футбаліст і наракае на абыякавасць мясцовых чыноўнікаў.

Віталь Лісаковіч расказвае, што яго і двух братоў Руслана і Дзмітрыя (яны таксама сталі футбалістамі) бацькі малымі пакінулі бабулі і дзядулі, якія іх і выхавалі. Ва Уздзе "ніхто ў яго не верыў". А ён "прабіўся", гуляе ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, працаўладкаваўся ў Расіі — спачатку ў маскоўскім "Лакаматыве", а пасля — у "Рубіне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі