Беларускі металургічны завод выпусціць аблігацыі на 240,5 млн долараў
Беларускі металургічны завод выпусціць аблігацыі на 240,5 млн долараў. Гэта прадугледжана праектам указа, які ўхваліў і ў бліжэйшы час падпіша Аляксандр Лукашэнка.
Як інфармуе БЕЛТА, праект указа ў панядзелак кіраўніку дзяржавы прадставілі намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка і генеральны дырэктар БМЗ Анатоль Савянок. Адзначаецца, што працэнтны даход па аблігацыях складзе 8,5% гадавых. Іх выпусцяць на пяць гадоў.
Лукашэнка адзначыў, што эмісія аблігацый прапанаваная для таго, каб "аслабіць фінансавы прэс на прадпрыемства і атрымаць нейкую развязку існуючага фінансавага становішча". Было агучана, што яна дапаможа падтрымаць аб'ём абаротных сродкаў прадпрыемства.
Фота: БЕЛТА, gp.by