Беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас паляцеў у Кыргызстан
Беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас паляцеў у Кыргызстан, але не з-за масавых беспарадкаў, якія адбываюцца ў населеным пункце Кой-Таш. Ён прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў горадзе Чалпон-Ата. Яно прызначана на 9 жніўня, інфармуе БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, 7 жніўня спецназ паспрабаваў затрымаць экс-прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева, якога падазраюць у карупцыі. Але прыхільнікі Атамбаева адбілі атаку. Загінуў спецназавец, пацярпелі дзясяткі чалавек. 8 жніўня супрацьстаянне працягваецца. У Бішкеку з'явіліся блокпасты.