Беларускі суд прызнаў экстрэмісцкім ТГ-канал расійскіх школьніц з 21 падпісчыкам

"Экстрэмісцкая" карцінка тг-канала "Белое&Черное"
"Экстрэмісцкая" карцінка тг-канала "Белое&Черное"

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі ТГ-канал "Белое&Черное", згодна з рашэннем суда Бярозаўскага раёна ад 12 снежня.

Як заўважылі праваабаронцы "Вясны", спасылка з "экстрэмісцкага спісу" вядзе на канал дзвюх расійскіх школьніц. Яны публіку.ць відэагісторыі пра тое, як ходзяць па канцэртах, ездзяць у вандроўкі ці чым займаюцца ў школе. У канала 21 падпісчык. Максімум палітыкі там — фатаздымак Пуціна, які нібыта віншуе з днём нараджэння.

Верагодна, "экстрэмісцкім" быў прызнаны іншы тэлеграм-канал, але пры складанні спісу адбылася памылка.

Дарэчы, нядаўна праз такую ж памылку Вярхоўны суд абвяшчаў, што плануе судзіць бацьку плыўчыхі Аляксандра Герасімені — нібыта за заклікі да санкцый. Аднак пазней памылка была выпраўленая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі