Беларускім памежнікам на вялікім экране паказалі фільм пра напад на Украіну

Украінскі і беларускі сцягі на мяжы / Кадр з фільма
Украінскі і беларускі сцягі на мяжы / Кадр з фільма

На некаторых памежных пераходах на беларуска-ўкраінскай мяжы працягваецца "ідэалагічнае супрацьстаянне". Украінскія байцы дэманстратыўна вывешвалі бел-чырвона-белыя сцягі. Пасля ішла "вайна банераў": украінцы нагадвалі беларусам пра расійскую акупацыю, а прапаганда РБ адказвала выдумкай пра "амерыканскіх акупантаў" ва Украіне. Цяпер жа на адным з былых памежных пунктаў пропуску ў Жытомірскай вобласці беларускім памежнікам на вялікім экране паказалі фільм пра напад на Украіну. У ім расказалі пра ракетныя ўдары з тэрыторыі Беларусі і пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі