Беларускія баскетбалісткі разграмілі Грэцыю — 82:57 (відэа)
І выйшлі ў наступны этап Еўра-2015.
Жаночая зборная Беларусі па баскетболе 15 чэрвеня атрымала пераканаўчую перамогу над Грэцыяй у матчы групавога этапа чэмпіяната Еўропы, які праходзіць у румынскай Арадзі. Беларускі разграмілі саперніц з лікам 82:57 (17:16, 24:7, 25:12, 16:22).
На гэтым турніры беларускі атрымалі чацвёртую перамогу запар: раней яны былі мацнейшымі за італьянак, полек і турчанак.
Пасля чатырох перамог беларускі лідуюць у групе “В” і маюць 8 ачкоў. На другім месцы Грэцыя, на трэцім — Турцыя, на чацвёртым — Італія, а пятае месца займае зборная Польшчы.
Фота: FIBA.COM