Беларускія біятланісткі дабіраліся на зборы ў Аўстрыю на мікрааўтобусах
Беларускія біятланісткі дабіраліся на зборы ў Аўстрыю на мікрааўтобусах. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5" распавёў старэйшы трэнер жаночай зборнай Алег Рыжанкоў. Як вядома, пасля скандалу з пасадкай у мінскім аэрапорце пасажырскага самалёта Ryanair для беларускіх авіякампаній неба ЕС закрыта.
"Дабіраліся да Аўстрыі на аўтобусах... Два мікрааўтобусы, — гаварыў Рыжанкоў. — Дарога ўсюды добрая".
Далей трэнер пахваліў польскія дарогі: "Раней, калі, скажам, у Польшчы былі праблемы з дарогамі, то цяпер яны выправілі гэтую сітуацыю... Ёсць добрыя аўтабаны, па якім... вельмі хутка даязджаем".
Пасля вяртання ў Беларусь біятланісткі працягнулі падрыхтоўку ў Раўбічах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.