Беларускія лыжнікі і сноўбардысты застаюцца ў міжнародным бане
Лыжны спорт
Беларускіх лыжнікаў і сноўбардыстаў у наступным сезоне не дапусцяць да турніраў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і сноўборду. Таксама не будуць дапушчаныя расіяне.
Пра гэта са спасылкай на прэс-службу FIS паведамляюць расійскія медыі.
Міжнародны бан на беларускіх лыжнікаў і сноўбардыстаў уведзены ў 2022 годзе і звязаны з удзелам Беларусі ў поўнамаштабным уварванні Расіі ва Украіну. Яго працягвалі ўжо тройчы — увосень 2022, 2023 і вось, 2024 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.