Беларускія біятланісты паўдзельнічаюць у індывідуальнай гонцы на 20 км

Беларускія біятланісты паўдзельнічаюць у індывідуальнай гонцы на 20 км

У аўторак, 8 лютага, на Алімпіядзе беларускія біятланісты паўдзельнічаюць у індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі. Яна пачнецца ў 11:30 паводле беларускага часу.

У складзе зборнай будуць Дзмітрый Лазоўскі (у яго 14-ы стартавы нумар), Антон Смольскі (28), Максім Варабей (51) і Мікіта Лабастаў (73). Агулам у гонцы паўдзельнічаюць больш за 90 біятланістаў.

Смольскі і Лабастаў ужо ўдзельнічалі на Алімпіядзе ў змяшанай эстафеце, у якой беларусы занялі 6-е месца. У панядзелак не ўдалося ўзяць медалі беларускам у індывідуальнай гонцы на 15 км. Дзінара Алімбекава была толькі 5-й.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі