Беларускія дыпламаты распаўсюдзілі запіс Караткевіча з субтытрамі на рускай мове
Беларускае пасольства ў Расіі ў Дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, змясціла ў сацсетках "рэдкі запіс беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча" з субтытрамі на рускай мове. "Паслухайце, як гучыць наша цудоўная беларуская мова", — пішуць дыпламаты. "На творах... [Караткевіча] мы выраслі і адчулі сабе беларусамі", — дадаюць яны.
Уладзімір Караткевіч (1930 — 1984) — славуты беларускі пісьменнік, класік беларускай літаратуры.
У Міжнародны #Дзеньроднаймовы паслухайце, як гучыць наша цудоўная беларуская мова. Рэдкі запіс беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, на творах якога мы выраслі і адчулі сабе беларусамі pic.twitter.com/rR2ryLr1X5
— Посольство Беларуси (@Embassybel) February 21, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.