Беларускія мецэнаты: Хто, колькі і на якія праекты ахвяруе праз краўдфандынг

Беларускія мецэнаты: Хто, колькі і на якія праекты ахвяруе праз краўдфандынг

Да 200 чалавек за дзень даюць грошы на чужыя ідэі і праекты. Самы вялікі плацёж ― 8200 рублёў. Гэта статыстыка краўдфадзінгавай платформы talaka.by. Але чаму яны гэта робяць, глядзім.

Святлана Анташкевіч узяла ўдзел у фінансаванні 15 праектаў. І гэта толькі на адной платформе. Самы вялікі плацёж ― 500 еўра, на здымкі фільма.

Беларускія мецэнаты: Хто, колькі і на якія праекты ахвяруе праз краўдфандынг

“Найчасцей я падтрымліваю сацыяльныя праекты, тое, з чым не можа справіцца наша дзяржава. Напрыклад, ёсць людзі, якія гатовыя працаваць з сіротамі, ці з людзьмі з інваліднасцю. Таксама падтрымліваю праекты, звязаныя з прасоўваннем нейкіх сфер, кіно, напрыклад. Я працую ў грамадзянскім сектары, для мяне натуральна ахвяраваць грошы на нейкія праекты. У нашай сям’і самы вялікі данат быў 500 еўра на сацыяльную драму. Нешта мой муж падтрымлівае, ён праграміст”.

Таксама Святлана рэгулярна пералічваег грошы на іншай краўдфандзінгавай платформе, ulej.by

Аляксандр Сяргееў, аўтар нейкалькіх IT-стартапаў, падтрымлівае не толькі асобныя праекты, але і саму краўдфандзінг-платформу talaka.by (уклаў каля 7 тысяч долараў). Агулам там на платформе ён падтрымаў 17 праектаў на 945 рублёў.

Беларускія мецэнаты: Хто, колькі і на якія праекты ахвяруе праз краўдфандынг

“Я інвестую ў “Талаку”, дапамагаю рабіць гэтую пляцоўку. А наконт праектаў, я гладжу, наколькі яны могуць трансфармаваць у лепшы бок нашу краіну, наколькі сістэмна яны ўплываюць на змены ў краіне. Напрыклад, праект “Мова нанова” я падтрымліваю штомесяц, нешта пералічваю. Бо калі шмат людзей пачне размаўляюць па-беларуску, іх колькасць будзе нарастаць, стане крытычнай, і па-беларуску загаворыць большасць”.

Ігар Жабароўскі, які працуе ў IT-сферы, а дакладней, робіць адукацыйны праект, разлічаны на расійскі рынак, ужо пакінуў на “Талацэ” больш за 4 тысячы рублёў. Але найбольшая яго дапамога ― 60 тысяч долараў на падтрымку дзецей-сірот.

Беларускія мецэнаты: Хто, колькі і на якія праекты ахвяруе праз краўдфандынг

“Не ўсім зразумела, навошта мне гэта трэба. Але я звычайна адказваю, што ў мяне такая філасофія: чым больш аддаеш у гэты сусвет, не важна, грошы гэта ці эмоцыі, тым больш ты атрымліваеш назаўмен. Я ўдзельнічаю ў такіх мерапрыемствах не толькі праз інтэрнэт-платформы”.

Кіраўніца праекта “Лятучы ўніверсітэт” Таццяна Вадалажская паўдзельнічала ў падтрымцы 12 розных праектаў на агульную суму 330 рублёў.

Беларускія мецэнаты: Хто, колькі і на якія праекты ахвяруе праз краўдфандынг

“Я абіраю праекты, якія падтрымліваю па змесце. Звычайна, гэта блізкія мне ініцыятывы ці людзі. Тады я разумею ўсю карысць і што гэта будзе зроблена якасна. Гэта звязана, хутчэй, не з жаданнем атырмаць новы прадукт, а з тым, што ты ў якасці ўдзячнасці нешта падрымліваеш. Так у мяне было з новым альбомам Вольскага, напрыклад”.

 

Айцішнік, прадпрымальнік, прадстаўнік сярэдняга класу ― такі пратрэт беларускага мецэната малюе стваральнік талакі Яўген Клішэвіч.

“22% тых, хто падтрымлівае праекты, падтрымалі два і больш. Некаторыя падтрымліваюць па 34 праекты. Найбольш вялікі ўнёсак быў 8200 рублёў, гэта адбылося сёння, 17 жніўня. Гэта праект аб падтрымцы лыжніка Сяргея Далідовіча ў Алімпійскіх гульнях. Найбольш банк робіць сярэдні клас. Гэта і айцішнікі, і прадпрымальнікі. Ёсць людзі, унёскі якіх невялікія, але рэгулярныя. Чалавек думаў, закіну хоць два рублі, але закіну”.

Фота: tut.by і з акаўнтаў у сацсетках суразмоўцаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі