Пазняк расказаў, што ўпершыню атрымаў віншаванне ад Лукашэнкі

Зянон Пазняк

Зянон Пазняк / Euroradio

Лідар партыі КХП-БНФ і руху "Вольная Беларусь" Зянон Пазняк расказаў "Зеркалу", што ўпершыню атрымаў віншаванне ад Аляксандра Лукашэнкі. Ён, відаць, быў так уражаны, што згадаў пра яго ў сваім нядаўнім публіцыстычым тэксце. У ім напісаў, што атрымаў віншаванне з 80-годдзем "ад палітычных праціўнікаў з афіцыёзнай Беларусі (А. Лукашэнка)". Журналісты паспрабавалі даведацца падрабязнасці.

"Віншаванне [было] па дыпламатычнай пошце з усімі патрабаваннямі, — неахвотна расказваў Пазняк. — Павіншаваў спадар Латушка і спадар Лукашэнка, якія з’яўляюцца маімі палітычнымі праціўнікамі. Гэта сведчыць, што ў іх ёсць палітэс, узровень палітэсу".

Відаць, ліст ад Лукашэнкі перадалі праз МЗС РБ і пасольства ў Польшчы.

У 1994 годзе Зянон Пазняк прайграў прэзідэнцкія выбары Аляксандру Лукашэнку. З 1996 года палітык вымушана жыве за мяжой, адкуль працягваў кіраваць КХП-БНФ, якую рэжым Лукашэнкі ліквідаваў у 2023 годзе. 

Аляксандр Лукашэнка раней нярэдка згадваў Зянона Пазняка, хваліў яго за тое, што ён выступае супраць заходніх санкцый, уступаў з ім у завочную палеміку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі