80 тысяч дзяцей у Беларусі жывуць у малазабяспечаных сем'ях
Вельмі шмат бедных
Улады Беларусі выхваляюцца, што ў краіне стала менш бедных. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2019 годзе малазабяспечаных (гэтак слова "беднасць" перакладаецца на чыноўніцкую мову) было цэлых 5%. А ў 2023 годзе засталося "толькі" 3,6%.
Быццам бы — прыкметна палепшала, ажно на 28%. Але сітуацыю складана назваць радаснай. Бо 80 тысяч дзяцей у Беларусі жывуць у малазабяспечаных сем'ях.
Што значыць "малазабяспечаныя"
Сям'я лічыцца малазабяспечанай, калі даход на адну яе асобу ніжэйшы за рэгіянальны пражытачны мінімум. У 2023-м ён складаў ад 339 да 367 рублёў на чалавека.
Як чалавек можа пражыць на такія грошы месяц — пытанне рытарычнае.
Колькасць бедных значна адрозніваецца ад рэгіёна да рэгіёна. Да прыкладу, у Мінску і Мінскай вобласці іх 1,1% і 2,6% адпаведна. Гэтыя два рэгіёны сур'ёзна паляпшаюць статыстыку па краіне.
У іншых абласцях сітуацыя выглядае прыкметна горш.
Больш за ўсё бедных — на Магілёўшчыне
У Магілёўскай вобласці ў 2023 годзе пражывала 5,5% малазабяспечаных. Недалёка адсталі таксама Гомельская (5,2%), Брэсцкая (5,1%) і Віцебская (4,9%) вобласці.
На Гродзеншчыне сітуацыя крыху больш пазітыўная — тут вельмі нізкі даход мелі 2,7% жыхароў.
Бедных традыцыйна было больш на вёсцы, чым у горадзе: 6% супраць 2.9%.
Чым больш дзяцей — тым бяднейшая сям'я
Яшчэ адзін індыкатар, па якім можна вызначыць працэнт беднага насельніцтва — гэта хатнія гаспадаркі. Інакш кажучы — адзін чалавек ці група людзей, якія жывуць пад адным дахам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.