Да 55%: у якіх раёнах Беларусі больш за ўсё стратных прадпрыемстваў
Дзе больш за ўсё стратных прадпрыемстваў?
Ці ведаеце вы, што 21% ад усіх прадпрыемстваў, якія працуюць у Беларусі (паводле звестак на студзень 2024 года) былі стратнымі? І гэта ўвогуле па краіне. А калі глядзець на сітуацыю па асобных раёнах, то месцамі атрымліваецца нашмат больш сумна. Ці, правільней казаць, дэпрэсіўна. Мы знайшлі раён Беларусі, у якім колькасць прадпрыемстваў, якія працуюць у мінус, перавышае 50%.
Усе яны, каб застацца на плаву, выпрошваюць грошы з бюджэту. Інакш кажучы — нашыя з вамі падаткі і прыбыткі паспяховых дзяржпрадпрыемстваў, якія маглі б пайсці на рамонт дарог і будаўніцтва школ і бальніц, сыходзяць на падтрыманне іх штаноў. "Эканамічны цуд" Лукашэнкі ва ўсёй красе.
Расказваем вам, у якіх рэгіёнах працуе больш за ўсё прадпрыемстваў, якія цягнуць эканоміку Беларусі на дно.
Хоцімскі раён. 55% прадпрыемстваў — стратныя
Абсалютны рэкардсмен у спісе раёнаў са стратнымі прадпрыемствамі — Хоцімскі. Самы ўсходні рэгіён Беларусі з насельніцтвам амаль 10 тысяч чалавек знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці ля мяжы з Расіяй.
Сярэдні заробак у Хоцімскім раёне адзін з самых нізкіх у краіне — 1336 рублёў (пры сярэдняй па краіне 2025 рублёў). А агульная страта ўсіх прадпрыемстваў складае 49 тысяч рублёў.
Нягледзячы на такі стан рэчаў, тут рэгулярна адбываюцца карупцыйныя скандалы. У верасні мінулага года былога кіраўніка Хоцімскага раёна асудзілі за перавышэнне ўлады і атрыманне хабару. А ў снежні камунальнае прадпрыемства "Жылкамгас" праводзіла самавольную здабычу грунту-даламіту.
Бялыніцкі раён — 40%
Гэта таксама Магілёўская вобласць. Бялынічы — райцэнтр з насельніцтвам каля 17 тысяч чалавек. Прадпрыемствы раёна вырабляюць драўніну, кармы для жывёл, рапсавы алей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.