Беларускія мытнікі спынілі на мяжы 500 тон польскіх яблык

Беларускія мытнікі арыштавалі польскія яблыкі / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Беларускія мытнікі арыштавалі польскія яблыкі / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Беларускія мытнікі спынілі на мяжы 24 польскія фуры, якія везлі свежыя яблыкі, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.

Паведамляецца, што агульная маса грузу склала каля 500 тон і каштавала 3,2 мільёна рублёў. Усе грузавікі ішлі праз пункт пропуску "Казловічы".

Па словах мытнікаў, усе кіроўцы падалі "не адпаведныя тавару фітасанітарныя сертыфікаты, чым паставілі пад пытанне якасць і бяспеку для спажывання садавіны, якая ўвозіцца".

На перавозчыкаў склалі адміністрацыйныя пратаколы. На іх грошы накладзены арышт — гэта каля 1 мільёна рублёў.

Беларускія мытнікі спынілі на мяжы 500 тон польскіх яблык
gtk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі