Беларускія памежнікі заахвочваюць мігрантаў да нападу на польскія патрулі

Польскі патруль на мяжы / @Zelazna_Dywizja/Twitter
Польскі патруль на мяжы / @Zelazna_Dywizja/Twitter

Польскія памежнікі абвінавацілі беларускіх калегаў у тым, што яны правакуюць мігрантаў і заахвочваюць іх да нападаў на польскія патрулі. Заява з'явілася ў Twitter польскай памежнай службы. Там таксама нагадалі, што на мяжы дзвюх краін апошнім часам адбываюцца шматлікія напады на польскія службы. Людзі з беларускага боку кідаюць у патрулі камяні і галінкі дрэў.

"Беларускія службы, якія калісьці адказвалі за ахову мяжы, займаюцца арганізацыяй і заахвочваннем да яе незаконнага перасячэння. Цэгла, камяні, друз, якія выкарыстоўваюцца для нападаў, знаходзяцца ля плота невыпадкова. Іх дастаўляюць і збіраюць беларускія службы", — гаворыцца ў заяве польскага памежнага ведамства. У пацверджанне слоў памежная служба Польшчы апублікавала кадры з беларуска-польскай мяжы, на якіх відаць, як польскі памежнік стаіць ля плота і прыкрываецца шчытом. Таксама чуваць гукі ад трапляння камянёў у металічныя канструкцыі плота.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі