Беларускія турысты прыляцелі з Індыі на радзіму

Беларускія турысты прыляцелі з Індыі на радзіму

У ноч на панядзелак, у 2:20 у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" прызямліўся самалёт "Белавія", які прывёз 105 пасажыраў. Каля 60 з іх былі беларусы, якія да таго часу не маглі вярнуцца на радзіму з Індыі ў сувязі з супрацькаранавіруснымі абмежаваннямі. 

"Гэты рэйс авіякампаніі "Белавія" таксама вывез грамадзян Расіі, Украіны і Таджыкістана", — цытуе TUT.by каментар афіцыйнага прадстаўніка МЗС Беларусі Анатоля Глаза.

Спецрэйс быў арганізаваны пры садзейнічанні расійскай амбасады ў Беларусі.

Дарэчы, частка нашых суайчыннікаў па-ранейшаму застаецца Індыі. Над іх вяртаннем дадому працуюць беларускія дыпламаты.

Расія з 4 красавіка спыніла вываз сваіх суграмадзян з-за мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі