Беларускія вайскоўцы вучацца будаваць бліндажы
![Беларускі вайсковец у бліндажы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/113.jpg.webp?itok=6mx29i6C)
Беларускі вайсковец у бліндажы / t.me/zapadny_rubesz/
Беларускія вайскоўцы вучацца будаваць бліндажы і абсталёўваць іх для пражывання. Займаюцца гэтым "у рамках палявых выхадаў" падраздзяленні Заходняга аператыўнага камандавання. Верагодна, каля мяжы з Літвой.
Падобныя бліндажы выкарыстоўваюць на фронце ўкраінскія і расійскія вайскоўцы. Беларускія прапагандысты падкрэсліваюць, што беларускае войска вывучае вопыт вайны ва Украіне. А ён нібыта даказвае, што "дадзеныя збудаванні забяспечваюць вайскоўцам камфортныя і бяспечныя ўмовы пражывання ў раёнах выканання баявых задач".
2 красавіка ў Гродне Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рыхтуе Беларусь да вайны. Гэтыя яго словы трапілі ў сусветныя СМІ.
![Беларускія вайскоўцы вучацца будаваць бліндажы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/112_21.jpg.webp?itok=q0afUJtk)
![Беларускія вайскоўцы вучацца будаваць бліндажы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/114_4.jpg.webp?itok=8VAid-pl)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.