Беларускую штангістку Марыну Шкерманкову пазбавілі алімпійскай узнагароды

Беларускую штангістку Марыну Шкерманкову пазбавілі алімпійскай узнагароды

Беларускіх спартсменаў Марыну Шкерманкову, Дзіну Сазанавец і Яўгена Жарнасека злавілі на ўжыванні забароненых прэпаратаў. Інфармацыя пра гэта змешчана на афіцыйным сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Штангістку Шкерманкову пазбавілі бронзавага медаля Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане (яна выступала ў вагавой катэгорыі да 69 кг). Пасля пераправеркі допінг-пробаў у яе знайшлі анабалічныя стэроіды. Іх жа выявілі ў беларускага цяжкавагавіка Яўгена Жарнасека. На Алімпіядзе ў Лондане ён не заваяваў медалёў, быў 9-м у вагавой катэгорыі да 105 кг. Дзіна Сазанавец таксама злоўленая на допінгу. У Лондане яна была 4-й у вагавой катэгорыі да 69 кг.

Як паведамляла Еўрарадыё, учора стала вядома, што за выкарыстанне допінгу пазбаўленыя алімпійскіх медалёў Пекіна-2008 цяжкавагавікі Андрэй Рыбакоў (у яго было срэбра) і Анастасія Новікава (бронза).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі