Беларусы атрымалі магчымасць глядзець у інтэрнэце сваю крэдытную гісторыю

Беларусы атрымалі магчымасць глядзець у інтэрнэце сваю крэдытную гісторыю

Беларусы атрымалі магчымасць глядзець у інтэрнэце сваю крэдытную гісторыю. Цяпер фізічныя асобы, кліенты ўсіх беларускіх банкаў, могуць самастойна атрымаць сваю крэдытную справаздачу ў рэжыме онлайн. Раней такая паслуга была даступная толькі для кліентаў аднаго банка, інфармуе прэс-служба Нацбанка Беларусі.

Для таго, каб атрымаць у электронным выглядзе асабістую крэдытную справаздачу на вэб-партале Крэдытнага рэгістра, трэба зарэгістравацца на сайце Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі. Адзначаецца, што адзін раз на год сваю крэдытную гісторыю можна паглядзець бясплатна. Калі ўзнікне патрэба для прагляду два разы і больш, давядзецца заплаціць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі