Беларусы не могуць глядзець у інтэрнэце крэдытныя гісторыі з-за тэхнічных работ

Беларусы не могуць глядзець у інтэрнэце крэдытныя гісторыі з-за тэхнічных работ

Беларусы не могуць глядзець у інтэрнэце свае крэдытныя гісторыі з-за “тэхнічных работ”. Яны пачаліся ўжо на наступны дзень пасля таго, як Нацбанк аб’явіў пра даступнасць такой паслугі фізічным асобам-кліентам усіх беларускіх банкаў (раней такая магчымасць была ў кліентаў толькі аднаго банка). Жадаючым ёй скарыстацца трэба было зарэгістравацца на сайце Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі і зайсці на вэб-партал Крэдытнага рэгістра. Аднак сёння там з’явілася наступная інфармацыя: “У сувязі з правядзеннем тэхнічных работ крэдытныя справаздачы часова прадастаўляцца не будуць. Прыносім прабачэнні за прычыненыя нязручнасці”.

Як паведаміў tut.by начальнік упраўлення “Крэдытны рэгістр” Віктар Плёнкін, увечары ў панядзелак партал атрымаў каля 10 тысяч запытаў. “Мы не чакалі такога інтарэсу”, — кажа ён. У выніку сайт не вытрымаў, “пачалі з’яўляцца дастаткова сур’ёзныя памылкі”, і паслугу адключылі для таго, каб праверыць праграмнае забеспячэнне. А адзін з чытачоў партала сцвярджае, што падчас збою пабачыў не сваю, а чужую крэдытную гісторыю. Плёнкін спадзяецца, што тэхнічныя работы будуць не доўгімі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі