Беларусы падчас стральбы ў Страсбургу не пацярпелі
Беларусы падчас стральбы ў Страсбургу не пацярпелі, інфармуе ў Twitter прэс-служба МЗС нашай краіны. Яна спасылаецца на інфармацыю французскай паліцыі.
Здарэнне адбылося 11 снежня. Паліцыя прыехала ў дом 29-гадовага мужчыны, каб правесці ператрус і арыштаваць яго. Аднак ён уцёк, па іншай версіі — яго не было дома. У памяшканні знайшлі гранаты. Пазней зламысніка ўдалося знайсці. Ён уступіў у перастрэлку з паліцыяй у цэнтры горада на плошчы Клебер, побач з калядным кірмашом. Загінулі 3 чалавекі, больш за дзясятак былі параненыя, некаторыя з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Стралку (ён можа быць паранены) удалося ўцячы на захопленай таксоўцы.
Сотні праваахоўнікаў ачапілі раён горада, ідзе пошук зламысніка. МУС Францыі заклікае жыхароў Страсбурга не выходзіць на вуліцы. Крымінальную справу распачалі па падазрэнні ў тэрарызме, інфармуе "Бі-Бі-Сі".
По информации французской полиции, граждан Беларуси среди пострадавших в Страсбурге нет. Для оперативного получения информации французскими властями отрыта «горячая линия» (0 811 000 667) @AmbassadeBLR
— МИД Беларуси (@BelarusMID) 12 декабря 2018 г.