Беларусы ў замежжы распрацавалі канцэпцыю "зялёнай" эканомікі
Ветракоў у Беларусі вельмі мала
Беларусы ў замежжы распрацавалі канцэпцыю "зялёнай" эканомікі ("10 крокаў да "зялёнай" Беларусі"). Над ёй працаваў Цэнтр сацыяльных і эканамічных даследаванняў CASE сумесна з эканамічнай камандай Офіса Святланы Ціханоўскай. Мэта канцэпцыі — павысіць эканамічны ўзровень жыцця, забяспечыць дабрабыт і здароўе беларусаў.
"Рашэнне экалагічных праблем, актуальных і для Беларусі, патрабуе прадуманай дзяржаўнай палітыкі", — адзначае Офіс Ціханоўскай. Аўтары канцэпцыі лічаць, што "зялёная эканоміка дае магчымасць Беларусі стать энергетычна незалежнай, развіваць эканоміку, ствараць новыя працоўныя месцы, быць прывабнай да інвестараў, развіваць міжнародны гандаль і заняць годнае месца ў еўрапейскай сям'і народаў". Цяпер жа "эканамічная мадэль Беларусі, заснаваная на танных энерганосьбітах з Расіі, прывяла да негатыўных наступстваў для эканомікі і краіны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.