Беларусы занялі другое месца на інтэрнэт-турніры па шахматах сярод асуджаных
Сталі вядомыя вынікі міжнароднага інтэрнэт-турніру па шахматах сярод асуджаных. Як інфармуе БЕЛТА, чэмпіянат выйгралі расіяне, беларусы на другім месцы, на трэцім месцы — італьянцы.
Турнір праходзіў 5-6 жніўня. У ім таксама ўдзельнічалі Арменія, Бразілія, Вялікабрытанія і ЗША. Нашу краіну прадстаўляла каманда з чатырох чалавек, якія адбываюць пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 Бабруйска.
Дагэтуль наша краіна ў падобных турнірах не ўдзельнічала.