"Белавія" адмяніла рэйсы ў тры расійскія і два еўрапейскія гарады

Рэйсаў на Варонеж больш няма.
Рэйсаў на Варонеж больш няма.

Авіякампанія "Белавія" адмяняе рэйсы ў тры расійскія і два еўрапейскія гарады. Да 24 кастрычніка, калі заканчваецца сезон IATA лета-2020, з Мінска немагчыма будзе патрапіць прамым рэйсам беларускай авіякампаніі ў Варонеж, Казань, Ніжні Ноўгарад, Ніцу і Жэневу.

Рэйсы ў Ніцу і Жэневу адмяняюцца з 10 траўня і 18 траўня адпаведна.

Пасажырам, якія ўжо паспелі набыць квіткі, для вяртання сродкаў варта звярнуцца па месцы іх набыцця. Калі квіткі набытыя праз сайт "Белавія", трэба адправіць на электронную скрыню [email protected] запоўненую заяву на адмову ад паветранай перавозкі і вяртанне грашовых сродкаў. Шаблон заявы можна знайсці на сайце авіяперавозчыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі