"Победа" — усё? Папулярны расійскі лаўкостэр перастае лётаць у Беларусь
Самалёт кампаніі "Победа"
Папулярны расійскі лаўкостэр "Победа" спыняе палёты ў Беларусь. У беларускім офісе перавозчыка кажуць, што толькі на зіму. У сакавіку танныя рэйсы з Масквы з Санкт-Пецярбурга вернуцца ў расклад Нацыянальнага аэрапорта "Мінск".
Расійская авіякампанія лаўкост-сегмента зайшла на беларускі рынак у чэрвені 2022 года. Яе апошнія рэйсы ў гэтым сезоне запланаваныя на 25-га і 26-га кастрычніка. Апроч яе ў Маскву і Піцер пасажыраў дастаўляюць кампаніі "Белавіа" і "Аэрофлот". Што праўда, кошт вандроўкі на бортах гэтых авіякампаній абыйдзецца даражэй.
Авіякампанія "Победа" працуе з 2014 года прыйшоўшы на змену перавозчыку "Добралёт", які сышоў з рынка праз санкцыі ЕС. Раней "Победа" таксма лётала ў краіны Еўропы, аднак пасля пачатку вайны засяродзілася на ўнутрырасійскіх рэйсах і палётах у сяброўскія для Расіі краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.