Высветлілася, чаму самалёт "Белавіі" не даляцеў у Кутаісі

Аэрапорт Астрахані

Аэрапорт Астрахані / arbuztoday.ru

У борта "Белавія", які ўночы не змог даляцець з Мінска ў Кутаісі, адмовіў рухавік, піша тг-канал AVIAINCIDENT.

"У 01:26 камандзір паветрагана судна далажыў пра адмову рухавіка нумар два, запрасіў зніжэнне, абвясціў сігнал тэрміновасці і прыняў рашэнне пра пасадку на незапланаваны аэрадром Астрахань. <...> Паспяховая пасадка ў 02:02", — паведамляецца ў тг-канале.

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння ўначы самалёт "Белавіі" рэйсма Мінск-Кутаісі не даляцеў да Грузіі і прызямліўся ў Астрахані. Па пасажыраў, якія нечакана апынуліся ў Астрахані, адправіўся іншы самалёт.

Самалёту Embraer E195LR, пра які ідзе гаворка, крыху больш за 6 гадоў. Ён рэгулярна выконваў рэйсы ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Ерэван, Казань, Кутаісі ды іншыя гарады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі