Начны самалёт "Белавія" з Мінска ў Кутаісі не даляцеў да Грузіі
![У астраханскім аэрапорце](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/astr.jpg.webp?itok=l97qwpCd)
У астраханскім аэрапорце / astrakhanpost.ru
Начны самалёт "Белавія" з Мінска ў Кутаісі не даляцеў да Грузіі. У 04:05 ён прызямліўся ў расійскай Астрахані. Дакладная прычына незапланаванай пасадкі ў РФ пакуль невядомая. Як піша @motolkohelp, у самалёта, імаверна, выявілася тэхнічная няспраўнасць.
Вядома, што ў Embraer E195LR (EW-513PO), які здзяйсняў палёт, раней адмаўляў вентылятар астуджэння тэхнічнага адсека. Таксама была праблема з дапаможнай сілавой устаноўкай.
Па пасажыраў, якія нечакана апынуліся ў Астрахані, паляцеў іншы самалёт.
![Начны самалёт "Белавія" з Мінска ў Кутаісі не даляцеў да Грузіі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2907.jpg.webp?itok=f3Pgo2Cr)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.