Галіна дуба наскрозь прабіла дах дома

Галіна прабіла дах лецішча

Галіна прабіла дах лецішча / t.me/trkgrodno/

Галіна дуба наскрозь прабіла дах дома. Здарэнне адбылося на лецішчы каля Гродна — у садовым таварыстве "Хімік". Пра гэта паведамляе тэлерадыёкампанія "Гродна". Іншых падрабязнасцяў пра здарэнне пакуль няма. Ці пацярпелі людзі, невядома.

Ратавальнікі пішуць, што 28 ліпеня моцны вецер нарабіў бяды на Гродзеншчыне. У вобласці налічылі амаль 40 выпадкаў падзення дрэў. У Гродне пашкоджаны аўтамабіль. Ёсць адзін пацярпелы ў Карэліцкім раёне.

Галіна дуба наскрозь прабіла дах дома
Галіна дуба наскрозь прабіла дах дома
Галіна дуба наскрозь прабіла дах дома

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі