Апытанне: што палякі думаюць пра закрыццё мяжы з Беларуссю

Цягнік

Цягнік

Большасць апытаных палякаў выступаюць за поўнае закрыццё чыгуначнага пераходу з Беларуссю, піша выданне "Rzeczpospolita". Прадстаўнікі польскага ўрада неаднаразова заяўлялі, што разглядаюць такую магчымасць.

Сацыёлагі спыталі, ці павінна Польшча закрыць чыгуначны пераход з Беларуссю, каб дамагчыся саступак з боку беларускага рэжыму. Гаворка ідзе як пра вызваленне палітычных зняволеных, так і пра спыненне міграцыйнага крызісу на мяжы.

І 71,8% апытаных пагадзіліся б на прыпыненне чыгуначных перавозак. Яшчэ 13,2% ставяцца да гэтай ідэі адмоўна, а 15,1% апытаных не маюць меркавання па гэтым пытанні.

Польскія ўлады час ад часу заяўляюць, што не выключаюць магчымасці закрыцця двух памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю. Аднак польскі МЗС ужо заяўляў, што спярша ацэніць усе рызыкі, каб перакрыцце мяжы адчуў на сябе рэжым Аляксандра Лукашэнкі, а не польскі народ. Сярод праблем, з якімі можа сутыкнуцца сама Польшча, калі прыме рашэнне закрыць мяжу — фінансавая стабільнасць жыхароў памежжа, многія з якіх задзейнічаныя ў лагістычным бізнесе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі