У мінскім парку Чалюскінцаў забаранілі ездзіць на шэрынгавых электрасамакатах
![Электрасамакаты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/bike_4_03_2.jpg.webp?itok=fnlE_fZf)
Электрасамакаты / urbanoid.by
У мінскім парку Чалюскінцаў забаранілі перасоўвацца на шэрынгавых электрасамакатах, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны". Летась для самакатчыкаў увялі абмежаванне хуткасці — на хуткую язду скардзіліся іншыя адпачывальнікі.
Сёлета скаргі аднавіліся, расказалі ў адміністрацыі Першамайскага раёна. Людзі зноў скардзіліся, што праз хуткасныя самакаты некамфортна гуляць у парку. Раённыя ўлады абмеркавалі праблему з прадстаўнікамі шэрынгавых кампаній і дамовіліся, што ў парку самакаты ездзіць больш не будуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.