У Беларусі зафіксавалі абвал наведвання краіны замежнікамі

У Дзяржаўным памежным камітэце РБ спадзяюцца на восень

У Дзяржаўным памежным камітэце РБ спадзяюцца на восень / БЕЛТА

"Бязвіз" з Еўрасаюзам, пашыраны Беларуссю 19 ліпеня яшчэ на дзясяткі краін, абваліў наведванне краіны замежнікамі. Гэта вынікае са статыстыкі, агучанай прадстаўніком Дзяржаўнага памежнага камітэта ў эфіры СТБ. Высветлілася, што за 10 дзён праз пункт пропуска "Брэст" — адзіны, які працуе на беларуска-польскай мяжы, — па "бязвізе" праехалі 562 замежнікі. Большасць з іх — грамадзяне Польшчы, у якіх было права на бязвізавы ўезд і да 19 ліпеня. Але таксама былі грамадзяне Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Італіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў.

562 замежнікі за 10 дзён — гэта ў сярэднім па 56 чалавек за дзень. І не ўсе з іх палякі. Гэта як мінімум удвая менш, чым прыязджала да ўвядзення "бязвізу". Вось статыстыка ад таго ж памежнага камітэта за 17 чэрвеня 2024-га: з пачатку года бязвізавым уездам у Беларусь скарысталіся 21548 палякаў. То бок, у сярэднім па 128 за дзень!

Вядома ж, можна дапусціць, што некаторыя палякі прыехалі ў РБ праз Літву ці праз Латвію. Але наўрад ці іх магло быць шмат.

Вось і ў Дзяржаўным памежным камітэце не выпадкова кажуць, што колькасць замежнікаў, якія захочуць прыехаць у РБ па "бязвізе", можа павялічыцца "бліжэй да восені".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі