"Белтэлекам" папярэджвае пра магчымыя адключэнні інтэрнэту і ТБ у Мінску
"Белтэлекам" папярэджвае пра магчымыя кароткачасовыя адключэнні інтэрнэту і тэлебачання ў асобных раёнах Мінска на працягу 1-6 снежня. Як інфармуе БЕЛТА, філіял "Мінская гарадская тэлефонная сетка" будзе праводзіць у гэты перыяд тэхнічныя працы. Яны будуць адбывацца ад 1.00 да 6.00. Падчас іх правядзення магчымыя кароткачасовыя абмежаванні паслуг шырокапалоснага доступу (інтэрнэт, тэлебачанне) і аховы.
Паведамляецца, што ў аўторак, 1 снежня, праблемы з ТБ, інтэрнэтам і паслугамі аховы магчымыя ў дамах па вуліцах Ясеніна, Кальварыйскай, Бурдзейнага і ў завулку Калініна. 2 снежня яны могуць узнікнуць на вуліцах Брыля, Матусевіча і Русіянава, 3 снежня — у пасёлку Сокал, Калядзічах, у завулку Калініна і на вуліцы Купрыянава, 4 снежня — на вуліцах Слясарнай і Казінца, 5 снежня — у праездзе Клубным, на вуліцах Ясеніна і Асаналіева, 6 снежня — на вуліцах Гамарніка, Копішча і Старавіленскай.
Фота: Fotolia