"Белыя Халаты": віцэ-прэм'ер падарыў дзецям у клініцы паштоўкі з памылкамі
Высокапастаўленыя чыноўнікі падарылі дзецям паштоўкі з памылкамі, піша ТГ-канал "Белыя Халаты. News".
1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Каб адзначыць яго, у 2-ю дзіцячую клініку Мінска прыехалі віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка і намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка.
"Прывезлі дзецям "падарункі" з шакаладкай і пунктуацыйнымі памылкамі. Больш моцна абняславіцца спецыяльна не атрымалася б", — пішуць "Белыя Халаты".
На паштоўцы, прыкладзенай да шакаладкі, зроблены надпіс: "Солнечный круг! Дети — мы рядом!"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.