"Без Білета" адмовіліся выступаць, заявіўшы, што іх "кінулі" на грошы
Сумесны канцэрт двух папулярных гуртоў — "Без Білета" і "J-Морс" мусіў адбыцца 11 траўня ў Пінску.
Перад пачаткам выступу прадстаўнік гурта "Без Білета" заявіў, што арганізатары недаплацілі ім пэўную суму грошай, таму яны адмаўляюцца выступаць. Ён прапанаваў здаваць купленыя квіткі ў касу, піша "Віртуальны Брэст".
Музыкі "J-Морс" не сталі адмяняць выступ і паабяцалі праспяваць больш песень, чым планавалі.
Арганізатары заявілі, што гурт "Без Білета" адмовіўся выступаць з-за фінансавых пытанняў. Музыкі ў распаўсюджанай заяве паведамілі, што былі гатовыя выйсці на сцэну, але не атрымалі грошы, якія ім абяцалі на працягу двух-трох месяцаў. Па звестках "Віртуальнага Брэста", музыкам не даплацілі каля 11% ад абяцанага ганарару.
Фота — virtual.brest.by