Гурт "Без Билета" выпусціў новы кліп — да 25-годдзя

Віталік Артыст у кліпе "Пропадают в Солнце"

Віталік Артыст у кліпе "Пропадают в Солнце" / Скрыншот

Гурту "Без Билета" спаўняецца 25 гадоў! Да юбілею музыкі апублікавалі песню і кліп "Пропадают в Солнце" — пяшчотную лірычную кампазіцыю пра заканчэнне вечнага лета.

У 2001-м "Без Билета" сталі вядомымі дзякуючы хіту "Мая краіна Беларусь". Гурт выпусціў некалькі цікавых альбомаў у жанрах indie і софт-рок. За гэты час змянілася некалькі складоў музыкаў, але заснавальнікам і нязменным удзельнікам "Без Билета" застаецца Віталік Артыст.

Новы кліп глядзіце тут:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі