Біятланісткі Алімбекава і Сола адціскаліся пасля прайгранай спрэчкі (відэа)

Біятланісткі Алімбекава і Сола адціскаліся пасля прайгранай спрэчкі (відэа)

Беларускія біятланісткі Дынара Алімбекава і Ганна Сола адціскаліся пасля прайгранай спрэчкі. Як інфармуе pressball.by, паспрачаліся яны з біятланістам Антонам Смольскім. Праўда, дэталі засталіся невядомыя. На відэа, якое трапіла ў інтэрнэт, Алімбекава і Сола зрабілі не менш за 15 адцісканняў.

"Прапанавалі мы, і прайгралі", — напісала Дынара.

Напярэдадні, беларускія біятланісткі няўдала выступілі ў спрынтарскай гонцы ў нарвежскім Халменколене, дзе стартаваў апошні этап Кубка свету па біятлоне. Найлепшай сярод беларусак стала Алена Кручынкіна — 18-е месца. Дынара Алімбекава выдатна адстралялася, але заняла толькі 19-е месца. Ганна Сола з пяцю промахамі закончыла гонку 95-й сярод 106 удзельніц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі