Блогерку з Мазыра Крысціну Чаранкову асудзілі на 2,5 года калоніі

Крысціна Чаранкова / t.me/viasna96
Крысціна Чаранкова / t.me/viasna96

Блогерку з Мазыра Крысціну Чаранкову асудзілі на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму (прадстаўнік абвінавачання патрабаваў болей — тры гады пазбаўлення волі), піша @viasna96. Яе прызналі вінаватай у "распальванні сацыяльнай варожасці" — за выказванні ў сацсетках пра сілавікоў. Чаранкова патлумачыла, што ў жніўні 2020-га міліцыя затрымала бацькоў яе мужа, іх збівалі. Таму яна пачала негатыўна ставіцца да міліцыі.

Крымінальную справу разглядаў Гомельскі абласны суд (суддзя — Аляксей Хлышчанкоў). На судзе экспертка зазначыла, што пад словам "мусора" маюцца на ўвазе супрацоўнікі міліцыі, слова мае негатыўную афарбоўку, з'яўляецца пагардлівым, яно ёсць у слоўніку расійскай мовы Ожагава.

Крысціна Чаранкова за кратамі з сакавіка 2022-га. Беларускія праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі