У Беларусі стала больш адразу на 18 палітвязняў

У Беларусі стала больш адразу на 18 палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 18 чалавек.

Гэта Уладзімір Балюноў, Святлана Астравінская, Віктар Рысінскі, Ігар Гелахаў, Аляксандр Плескацэвіч, Аляксандр Аўдзеюк, Павел Пернікаў, Цімур Быхавец, Аляксандр Несцярэнка, Юрый Палюховіч, Раман Лабанаў, Сяргей Паўловіч, Марына Кісялевіч, Ірына Алябовіч, Людміла Рамановіч, Крысціна Чаранкова, Зінаіда Міхнюк, Сяргей Літвякоў.

Усе яны былі асуджаныя ці ўзятыя пад варту па абвінавачанні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў.

На сёння ў Беларусі наліваецца 1120 палітвязняў — гэта тыя, каго прызналі праваабаронцы. Насамрэч колькасць удзельнікаў "палітыных справаў" значна большая. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі