Bloomberg памылкова заявіў аб уварванні Расіі ва Украіну

Галоўная старонка Bloomberg з навіной пра вайну
Галоўная старонка Bloomberg з навіной пра вайну

Уночы на 5 лютага інфармацыйнае агенцтва Bloomberg апублікавала навіну пра тое, што пачалося ўварванне Расіі ва Украіну. Загаловак "Live: Russia invides Ukraine" ("Анлайн: Расія ўрываецца ва Украіну") з'явіўся на галоўнай старонцы сайта і правісеў каля паўгадзіны. Пасля гэтага артыкул быў выдалены, а агенцтва паведаміла пра памылку.

"Мы рыхтуем загалоўкі для многіх сцэнарыяў, і загаловак "Расія ўварвалася ва Украіну" быў ненаўмысна апублікаваны сёння каля 16:00 па ўсходнім часе [у Мінску было каля 0:00. — Еўрарадыё] на нашым сайце. Мы глыбока шкадуем пра памылку. Загаловак быў выдалены, і мы праводзім расследаванне пра прычыны, якія прывялі да сітуацыі", — гаворыцца ў заяве Bloomberg.

Bloomberg по ошибке заявил о вторжении России в Украину
Галоўная старонка Bloomberg з навіной пра вайну і прабачэннямі

Расія ўжо каля месяца сцягвае войскі да межаў з Украінай. Таксама расійскія салдаты і ваенная тэхніка размясціліся ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы, дзе праз пяць дзён павінны пачацца сумесныя вучэнні. Напружанасць у рэгіёне з'яўляецца тэмай перамоваў паміж Расіяй і ЗША. Але дасягнуць нейкіх канструктыўных пагадненняў пакуль не атрымліваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі