Больш за 900 беларусак, старэйшых за 60 гадоў, летась выйшлі замуж

Больш за 900 беларусак, старэйшых за 60 гадоў, летась выйшлі замуж

У 2018 годзе ў Беларусі замуж выйшлі 60,7 тысячы жанчын. Прычым для 41,2 тысячы з іх гэта першы шлюб, паведамляе Белстат.

Большая частка жанчын выходзіць першы раз замуж ва ўзросце 20-24 гадоў (32,1% ад агульнай колькасці шлюбаў). Напрыклад, у 2011 годзе сярэдні ўзрост жанчыны пры ўступленні ў першы шлюб складаў 24,5 года, а ў 2018-м — ужо 26 гадоў. Другі раз замуж жанчыны ў 2018 годзе выходзілі ў сярэднім у 38,1 года (у 2011 годзе — 37,1 года).

Дарэчы, летась замуж выйшлі больш за 900 жанчын, старэйшых за 60 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі