Большасць жыхароў ЕС падтрымліваюць дапамогу Украіне і санкцыі супраць РФ
На абароне Украіны / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Большасць жыхароў Еўрасаюза падтрымліваюць дапамогу Украіне. Пра гэта паведамляе сацыялагічная служба ЕС. Фінансаванне Еўрапейскім Саюзам набыцця зброі і вайсковай тэхнікі для Украіны падтрымлівае 64% апытаных, фінансавую дапамогу — 75%, гуманітарную дапамогу пацярпелым ад вайны — 88%, прыём уцекачоў з Украіны — 86%.
У параўнанні з апытаннем "Еўрабарометра", праведзенага ў пачатку года, падтрымка Украіны з таго часу знізілася толькі на 1-3%.
Як сведчаць вынікі апытання, большасць еўрапейцаў (72%) падтрымліваюць санкцыі, уведзеныя супраць Расіі. 66% падтрымліваюць забарону на тэрыторыі ЕС расійскіх дзяржаўных СМІ, якія займаюцца прапагандай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.