Бойка ў “Доме Масквы” на сустрэчы з заснавальнікам “Антымайдану”
Бойка паміж беларускімі апазіцыйнымі і прарасійскімі актывістамі здарылася 16 лістапада падчас сустрэчы з расійскім публіцыстам, палітыкам і прапагандыстам Мікалаем Старыкавым. Ён праславіўся тым, што актыўна агітуе за “рускі мір” і катэгарычна выступае супраць Захаду.
Мерапрыемства праходзіла ў мінскім “Доме Масквы”. У пачатку сустрэчы некалькі апазіцыянераў дасталі дудзелкі, пачалі ў іх дзьмуць і скандаваць “Чамадан, вакзал, Расія” і “Слава Украіне”. У адказ на гэта мужчыны, заўважаныя на акцыях арганізацыі “Румол”, і прадстаўнікі арганізацыі “Казачы спас” спрыялі, каб выправадзіць парушальнікаў спакою з залы. Але, падобна на тое, перастараліся.
Па Міколе Дземідзенку, які распачаў дзьмуць у дудзелку, наносілі ўдары. Кіраўнік “Румолу” Сяргей Лушч чамусьці тыркаў рукамі ў аб’ектывы камер, хоць журналістаў было вельмі нямала.
Скончылася тым, што Дземідзенку і некалькі іншых апазіцыянераў выправадзілі з залы, дзе праходзіла сустрэча. Мерапрыемства працягнулася.