Брамнік Юнас Энрат вярнуўся ў мінскае "Дынама"

Брамнік Юнас Энрат вярнуўся ў мінскае "Дынама"

Брамнік Юнас Энрат вярнуўся ў ХК "Дынама-Мінск". Са шведам падпісаны новы кантракт, інфармуе клубная прэс-служба. Легіянеру 25 чэрвеня споўніўся 31 год.

Энрат выступаў за дынамаўцаў два апошнія сезоны. Агулам на рахунку брамніка 104 матчы ў Кантынентальнай хакейнай лізе, у якіх ён адбіў амаль 92% кідкоў. Пасля сыходу з "Дынама" Юнас Энрат паспяхова выступаў за клуб "Эрэбру" ў Швецыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі