Брэсцкае "Дынама" прайграла "Белшыне"

Брэсцкае "Дынама" прайграла "Белшыне"

У пятніцу прайшлі тры матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Брэсцкае "Дынама" нечакана прайграла "Белшыне", аднаму з аўтсайдэраў — 1:2. Дзмітрый Рэкіш вывеў гасцей наперад на 41-й хвіліне. Дынамаўцы адыграліся на 53-й, калі вызначыўся Раман Юзэпчук. Але памылка ў абароне, і Леанід Ковель на 60-й забіў пераможны гол.

"Дынама" відавочна спрабавала паберагчы сваіх лідараў, улічваючы еўракубкі. Абноўленым складам дасягнуць станоўчага выніку не ўдалося.

У іншых сённяшніх матчах "Слуцк" прайграў мінскаму "Дынама" — 1:2, а "Іслач" выйграла ў салігорскага "Шахцёра" — 4:2. Паядынкі тура працягнуцца ў суботу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Брэсцкае "Дынама" прайграла "Белшыне"
АБФФ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі