Брэсцкае “Дынама” выйшла ў паўфінал Кубка Беларусі па футболе

Брэсцкае “Дынама” выйшла ў паўфінал Кубка Беларусі па футболе

Брэсцкае “Дынама” прабілася ў паўфінал Кубка Беларусі па футболе. 18 сакавіка ў чвэрцьфінальным матчы ў адказ яно згуляла ўнічыю са сталічнымі аднаклубнікамі (0:0). Першая сустрэча праходзіла ў Мінску і завяршылася нічыёй — 2:2. Дзякуючы галам, забітым на чужым полі, брэстаўчане працягнуць барацьбу за ганаровы трафей.

Раней салігорскі “Шахцёр” двойчы перайграў гомельскі “Лакаматыў” 3:0 і 2:1, что таксама дазволіла гарнякам выйсці ў паўфінал.

Яшчэ два паўфіналісты вызначацца сёння, 19 сакавіка: БАТЭ прыме на “Барысаў-Арэне” сталічны “Мінск”, а “Слуцк” згуляе ў Бабруйску з дзеючым уладальнікам Кубка — жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі