Брэсцкае "Дынама" зноў прайграла "Вікторыі" і развіталася з Лігай канферэнцый
Брэсцкае "Дынама" зноў прайграла чэшскай "Вікторыі" (1:2) і развіталася з футбольнай Лігай канферэнцый. Хатні матч 2-га раўнда кваліфікацыі дынамаўцы правялі ў Ерэване. У кожным тайме госці забілі па адным мячы. Станіслаў Беленькі ў даданыя да асноўнага часу хвіліны скараціў разрыў у ліку.
У Чэхіі "Вікторыя" выйграла таксама з лікам 2:1. Тады "Дынама" добра згуляла ў другім тайме, што пакідала надзеі на падобную гульню ў матчы ў адказ (а яшчэ была гасцявая перамога ў чэмпіянаце над БАТЭ), але яны не спраўдзіліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.